Яўген Васьковіч зноў у ШІЗА

05 кастрычніка 2012 12:11  |  Палітыка

Адвакат палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча ўчора, 4 кастрычніка, не змог сустрэцца з падаабаронным. Прычына гэтага ў тым, што палітвязень зноў змешчаны ў ШІЗА. На гэты раз на 7 сутак.

 

Выйсці з ШІЗА ён павінен праз тры дні. 

 

“Відавочна, што кіраўніцтва калоніі не збіраецца спыняць рэпрэсіі супраць палітвязня з-за яго адмовы напісаць прашэнне аб памілаванні”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Болей навін