БХД заклікае прызнаць 7 лістапада Днём памяці ахвяраў камунізму (відэа)
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 7 лістапада выступіла са зваротам да грамадзянаў Беларусі з заклікам прызнаць 7 лістапада Днём памяці ахвяраў злачыннага камуністычнага рэжыму, днём памяці аб генацыдзе беларускага народу.
Зварот
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае прызначыць 7 лістапада Днём памяці ахвяраў злачыннага камуністычнага рэжыму, днём памяці аб генацыдзе беларускага народу.
Камуністычны пераварот , што адбыўся 7 лістапада 1917 году, паклаў пачатак вынішчэнню мільёнаў нявінных людзей ва ўсім свеце. Камуністычны рэжым, які акупаваў Беларусь, паслядоўна праводзіў вынішчэнне беларускага народу. Вынішчалася эліта, вынішчаліся простыя людзі. Сотні тысяч нявінных людзей бялі забітыя ў савецкіх канцэнтрацыйных лагерах, расстраляныя ў лясах па ўсёй Беларусі. Болей за мільён беларусаў былі сасланыя ў канцлагеры на поўнач СССР. Камуністычны ўрад паслядоўна праводзіў палітыку вынішчэння беларускай культуры і беларускай мовы.
Па маштабах рэпрэсій і наступстваў для Беларусі камуністычны рэжым СССР можна параўнаць толькі з нацысцкім рэжымам.
Мы вымушаныя канстатаваць, што сённяшнія беларускія ўлады працягваюць палітыку савецкага ўраду. Працягваюцца ўшаноўвацца савецкія святы, за ўзор ставяцца асобы Леніна і Сталіна – сапраўдных катаў беларускага народу. Святкаванне 7 лістапада як дзяржаўнага свята Рэспублік Беларусьі – сапраўдны здзек з памяці мільёнаў ахвяраў, з памяці нацыянальных герояў Беларусі
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае ўсіх неабыякавых людзей Беларусі, усе дэмакратычныя беларускія арганізацыі падтрымаць ініцыятыву аб ушанаванні 7 лістапада як Дня памяці генацыду беларускага народу камуністычным рэжымам.
Мы заклікаем у гэты дзень не далучацца да афіцыйных “святкаванняў”, ушаноўваць памяці ахвяраў камунізму, распаўсюджваць інфармацыю пра злачынствы ўраду СССР на Беларусі.
Толькі да тых часоў, пакуль ў народзе будзе жыць памяць аб сапраўдных нацыянальных героях, будзе жыць памяць аб нявінных ахвярах нашых продкаў, — будзе існаваць беларуская нацыя, будзе жыць Беларусь.
Жыве Беларусь!
Прыкладная статыстыка ахвяраў злачыннага камуністычнага рэжыму ў Беларусі
(1917-1991)
Падзеі 1917-1920 гг. – каля 400 тыс. загінуўшых
Рэпрэсіі 1925-1935 гг. – больш 50 тыс. рэпрэсаваных, з іх:
— з лютага па травень 1930 г. “тройка” ОГПУ – 8674 чал.,
— паводле закону 7/8/1932 у 1933-34 гг. – больш за 10 тыс.
Раскулачванне 1929-1933 гг. – больш за 300 тыс. высланых
“Вялікі тэрор” 1937-1938 гг. – не менш за 400 тыс.
рэпрэсаваных. З іх:
— польская аперацыя – 15 741 чал. (іншыя дадзеныя – 20 772)
— нямецкая аперацыя – 563 чал.
— латвійская аперацыя – 1459 чал.
— справа “Аб’яднанага антысавецкага падполля” – 2 570 чал.
— асуджана да ВМП тройкай НКВД – 4 650 чал.
— рэпрэсавана ў памежных раёнах БССР – 12 106 чал.
Рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі 1939-1941 гг. – больш 200 тыс.
рэпрэсаваных, з іх:
— дэпартавана ў 1940-1941 гг. – каля 170 тыс. чалавек
— арыштавана як антысавецкі элемент – ня менш 13 тыс. (іншыя
дадзеныя – 25 810)
— расстраляна ў Катыні і інш. (красавік 1940 г.) – каля 4-5 тыс. (з
21 тыс. растраляных)
Рэпрэсіі 1945-1953 гг. – ня менш 200 тыс. рэпрэсаваных, з іх:
— арыштавана МГБ БССР 1947-1950 гг. – не менш за 20 тыс.
— высланыя ў 1949-1952 гг. – не менш за 60 тыс.
Рэпрэсіі 1953-1989 гг. – невядома.
Ахвяры ў войску і ў ваенных канфліктах — невядома.
РАЗАМ – не менш за 1 млн. 550 тыс. чалавек.