Уладзя Яроменка асудзілі на 15 сутак
Суддзя Маскоўскага раёна Менска Таццяна Моталь вынесла рашэнне аб адміністратыўным арышце на 15 сутак, якія актывіст Маладога Фронту і сябар БХД Уладзь Яроменак правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
Актывіст быў затрыманы 6 лістапада на плошчы Незалежнасці ў Менску. Паседжанне пачалося ў 12.00 у судзе Маскоўскага раёна, суддзя Таццяна Моталь.Уладзіміра Яроменку абвінавацілі ў дробным хуліганстве па арт.17.1 КаАП. На судзе выступіў толькі адзіні сведка – намеснік начальніка Маскоўскага РАУС Алег Бігуноў.
Сайт “Маладога фронту” паведамляе, што напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”.
Актывіст МФ Уладзімір Яроменак быў затрыманы аховай Дома Ураду каля помніка Леніну падчас падрыхтоўкі да кашачага пратэсту і дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёну.