Ад сёння любы незаконны гвалт уладаў у дачыненні апазіцыі – тэрарызм

12 лістапада 2012 11:22  |  Галоўныя навіны

З гэтага часу любое незаконнае ўжыванне гвалту з боку сілавых структур Беларусі ў дачыненні да апазіцыі ёсць тэрарызмам. Гэта вынікае з таго, што 12 лістапада ўступае ў дзеянне закон, якім уносяцца змены ў заканадаўства па пытаннях процідзеяння тэрарызму і экстрэмісцкай дзейнасці. 

Ад 12 лістапада тэрарызм на тэрыторыі Беларусі – гэта, у тым ліку, … “практыка ўжывання гвалту ці пагроза гвалту ў мэтах… перашкоды палiтычнай ці іншай грамадскай дзейнасці“. А значыць незаконныя арышты дэмакратычных актывістаў, гвалтоўная перашкода правядзенню палітычных акцый і сходаў – гэта таксама тэрарызм.

 

Уступленне ў дзеянне гэтага закону каментуе сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмаккратыі Віталь Рымашэўскі:

 

“На дзейнасць БХД гэты закон не паўплывае ніякім чынам, бо Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заўсёды выступае выключна за негвалтоўныя метады супраціву. Разам з тым, гэты закон –мядзведжая паслуга беларускім сілавым структурам. Бо з сённяшняга дня любы незаконны гвалт ў дачыненні да дэмакратычных актывістаў, які перашкаджае іх палітычнай дзейнасці, як то выкраданне Дзяніса Садоўскага, калі ён развешваў улёткі за байкот “выбараў”, затрыманне 16-гадовага хлопца, які хацеў узяць удзел у “Дзядах”, – гэта таксама тэрарызм. І менавіта так надалей мы будзем расцэньваць падобныя дзеянні”.

Болей навін