Далучайцеся да праграмы Erasmus Mundus!
Шаноўнае спадарства, хочам Вас праінфармаваць пра тое, што з’явілася магчымасць атрымання стыпендыі Erasmus Mundus, прызначанай для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія хочуць распачаць навучанне ў адным з універсітэтаў. Прапанаваныя ўніверсітэты для вучобы ўваходзяць у склад аб’яднання EMINENCE (у Польшчы гэта ўніверситэт ім. Адама Міцкевіча ў Познані).
Стыпендыя, акрамя штомесячнай стыпендыі, пакрывае выдаткі на страхоўку, аплату за вучобу, а таксама кошты падарожжаў да і з месца пражывання.
Стыпендыя ўпершую чаргу будзе прызначына для так званай групе TG3 (асобаў, якія палітычна пераследуюцца, якіх выключылі з-за палітычнай і грамадскай актыўнасці з універсітэту, палітычных уцекачоў, дакладныя крытэрыі гэтых асобаў напісаныя ніжэй). Стыпендыя будзе скіраваная для атрымання ступені бакалаўрыята (макс 36 месяцаў) ці магістратуры (макс 24 месяцы).
Падрабязнасці на старонцы:
http://www.mundus.amu.edu.pl/EMINENCE/index.php
Target Group 3 гэта
Грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі ці Азербайджана, які знаходзіцца ў асабліва небяспечным становішчы з-за сацыяльных і палітычных прычын:
• Заяўнік мусіць мець статус уцекача (міжнародны статус уцекача або ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам адной з еўрапейскіх краін );
• Заяўнік мусіць мець палітычны прытулак (міжнародны або ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам адной з еўрапейскіх краін);
Заяўнік можа даказаць, што ён / яна быў/ла аб’ектам неабгрунтаванага выключэння з універсітэта па расавых, этнічных, рэлігійных, палітычных матывах, палавой дыскрымінацыі або сэксуальнай арыентацыі;
Заяўнік, які належыць да нейкай нацыянальнай ці этнічнай групы, і церпіць ад рэалізаванай нацыянальнай палітыкі ў краіне ці стаў ахвярай перасялення з-за нацыянальнай прыналежнасці.
Заяўнік павінен мець:
– Атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы, які дае права на пачатак вучобы ва ўніверсітэтах Еўропы (поўны бакалаўрыят (ВА) або
– Бакалаўрыят (ВА) або эквівалент дыплома, які дае права на пачатак вучобы ў магістратуры (поўны магістэрскі дыплом ( MA) або
– MA або эквівалент дыплома, які дае права на пачатак дактарантуры ў Еўропе (поўны PhD) або павінен быць залічаны ў аспірантуру ў сваёй краіне, каб мець магчымасць працягнуць аспірантуру ва ўніверсітэце краін ЕС (PhD макс 36 месяцы)