У Магілёве адзначылі 21 год незалежнасці Беларусі
У Магілёве прайшла сумесная культурніцкая вячэра Маладых хрысціянскіх дэмакратаў і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі з нагоды 21-годдзя падпісання Белавежскай дамовы, якая юрыдычна аформіла ліквідацыю Савецкага саюза і з’яўлення на яго падставе Садружнасці незалежных дзяржаў, а таксама 15 маладых суверэнных краін на абломках савецкай імпэрыі.
Мерапрыемства атрымала вялікую зацікаўленасць яшчэ і таму, што на ім адбылася сустрэча з Станіславам Шушкевічам – кіраўніком беларускай незалежнай дзяржавы ў 1991-1994 гг. Усе прысутныя маглі пачуць слова ад першага кіраўніка незалежнай Беларусі аб падзеях 1991 г., а таксама задаць сваё пытанне.
А ў канцы імпрэзы прайшла віктарына на тэму Белавежскага пагаднення, а актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі – аўдыё-дыскі беларускамоўных песень. Потым усе жадаючыя маглі зрабіць фотаздымак з былым кіраўніком краіны.