Магілёўская БХД прапануе дэмсілам далучыцца да “Хвалі Салідарнасці”
Сёння, 19 лютага, у Магілёве адбудзецца сход Кааліцыі дэмакратычных партый і аб’яднанняў. Галоўным пытаннем на сходзе будзе абмеркаванне праграмы да Дня Волі.
Як паведаміў магілёўскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алег Аксёнаў, магілёўскі аргкамітэт БХД унясе прапанову ўсім жадаючым далучыцца да акцыі “Хваля Салідарнасці”.