Хрысціянскія Дэмакраты выказалі спачуванні народу Латвіі (фота)
Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты 25 лістапада ўсклалі кветкі да амбасады Латвіі ў Менску
ў сувязі з гібеллю ў Рызе прынамсі 54-х чалавек у выніку разбурэння
гіпермаркету Maxima.
“Мы таксама
пакінулі запіс у кнізе спачуванняў, у якім выказалі шчырыя спачуванні народу
Латвіі і прэзідэнту гэтай краіны ў
сувязі з жудаснай трагедыяй. Апроч таго, мы адзначылі, што беларускія
хрысціянскія дэмакраты моляцца за ахвяраў здарэння, іх сваякоў і блізкіх”,
– адзначыла лідарка МХД Марына Хоміч.
Нагадаем, запіс у
кнізе спачуванняў у амбасадзе Латвіі ў Менску можна пакінуць 25 лістапада да
16:00 і 26 лістапада с 10:00 да 13:00 па адрасе вуліца Дарашэвіча 6А.