Жыхары Харватыі прагаласавалі супраць гей-шлюбаў

02 снежня 2013 10:23  |  Свет

Жыхары Харватыі на рэферэндуме ў нядзелю прагаласавалі за забарону
аднаполых шлюбаў, падтрымаўшы такім чынам ўнясенне ў канстытуцыю краіны
выразнага вызначэння шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны.

 

Рэферэндум праходзіў пры актыўнай падтрымцы Рыма-Каталіцкага Касцёлу, які лічыць, што дапушчальная толькі тая форма шлюбу, у якой магчыма
дзетанараджэнне.

 

Левацэнтрысцкі ўрад выступаў супраць забароны, а прэзідэнт краіны Іва Ёсіпавіч папярэдзіў, што яго
прыняцце можа спрыяць стварэнню для Харватыі рэпутацыі неталерантнай краіны.

 

Тым не менш у
сацыяльных пытаннях Харватыя застаецца кансерватыўнай краінай, дзе Касцёл да
гэтага часу займае моцную пазіцыю, таму зыход галасавання шмат у чым быў
наканаваны.

 

Каталіцкая група
“У імя сям’і” сабрала 740 тыс. подпісаў у падтрымку рэферэндуму,
прымусіўшы парламент краіны даць зялёнае святло гэтай ініцыятыве. У выніку за
забарону аднаполых шлюбаў выказаліся, па папярэдніх дадзеных, амаль 66 % тых,
хто прагаласаваў.

 

“Я шчаслівы,
таму што з гэтага моманту ніводны будучы ўрад не зможа легалізаваць аднаполыя
шлюбы”, – заявіў, каментуючы вынікі рэферэндуму, лідэр групы “У імя
сям’і ” Жэлька Маркіч.

 

30 лістапада ў знак
пратэсту супраць забароны ЛГБТ – шлюбаў сотні людзей прайшлі маршам праз Заграб,
сталіцу Харватыі.

 

Каталіцкая
ініцыятыўная група склала петыцыю аб правядзенні рэферэндуму і сабрала 700
тысяч подпісаў у яе падтрымку. Пытанне рэферэндуму было сфармулявана так:
“Ці згодныя вы, што шлюб – гэта саюз паміж мужчынам і жанчынай?”

 

Амаль 90% з 4,4
мільённага насельніцтва Харватыі – каталікі, а Ватыкан настойліва заклікае
сваіх прыхільнікаў сцвярджальна адказаць на пытанне рэферэндуму.

 

У парламенце Харватыі галасаванне таксама падтрымалі 104 з 151 дэпутата.

Болей навін