У Аўстраліі адмянілі аднаполыя “шлюбы”

12 снежня 2013 08:50  |  Свет

Закон аб іх
легалізацыі не пратрымаўся і двух месяцаў.

 

Вярхоўны суд
Аўстраліі пастанавіў, што закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў, прыняты
Аўстралійскай сталічнай тэрыторыяй (ACT), супярэчыць федэральнаму заканадаўству
і, як следства, не годны. Адпаведнае заява апублікаваная на сайце інстанцыі 12
снежня.

 

Як тлумачыцца ў
дакуменце, прыняты ў Канберы закон ідзе ў разрэз з федэральным законам Аб шлюбе
(Marriage Act) 1961 году, які вызначае шлюб як саюз паміж
мужчынам і жанчынай. Хаця канстытуцыя краіны не забараняе аднаполых шлюбных
саюзаў, федэральны закон ўяўляе сабой «поўны і вычарпальны пераказ шлюбнага
заканадаўства», гаворыцца ў дакуменце.

 

На думку суда,
рашэнне аб легалізацыі аднаполых шлюбаў знаходзіцца ў кампетэнцыі парламента
краіны. Аўстралійскі парламент разглядаў адпаведны законапраект у 2012 годзе і
не прыняў яго.

 

Закон, які дазваляе “гей-шлюбы”, быў прыняты ў заканадаўчай асамблеі Аўстралійскай
сталічнай тэрыторыі 22 Кастрычніка 2013 года. Такім чынам, ACT стала першым рэгіёнам Аўстраліі, якія вырашылі
легалізаваць аднаполыя шлюбы. Акрамя сталіцы пра падобныя намеры заяўлялі на
Тасманіі і ў Новым Паўднёвым Уэльсе. З моманту прыняцця закона ў ACT было зарэгістравана 27 аднаполых саюзаў, паведамляе Agence France-Presse. Згодна з рашэннем суда, усе яны будуць ануляваныя.

Болей навін