Больш за 500 тысяч чалавек пратэставалі супраць аднаполых шлюбаў у Парыжы

03 лютага 2014 14:30  |  Свет

У цэнтры Парыжа ў нядзелю, 2 лютага, прайшла масавая
дэманстрацыя за адмену закона аб аднапольных шлюбах. Па дадзеных арганізатараў
у дэманстрацыі прынялі ўдзел 500 тысяч чалавек.

 

Апошнія акцыі пратэсту такога маштабу праходзілі ў
французскай сталіцы ў траўні мінулага года, пасля прыняцця ўрадам закона, які
дазваляе аднаполым парам пабрацца шлюбам.

 

Цяперашні пратэст выкліканы палемікай аб увядзенні ў
школах дысцыпліны пад назвай “тэорыя полу” і дэбатамі з нагоды
неабходнасці змяніць закон, які забараняе насіць мусульманскі хіджаб у
дзяржаўных установах.

 

Удзельнікі парыжскай дэманстрацыі неслі плакаты
“Сям’я, адукацыя, салідарнасць, годнасць”, а таксама з лозунгамі,
якія крытыкуюць прэзідэнта Францыі і міністра асветы.

 

Акрамя цэлага шэрагу грамадскіх арганізацый, у ліку
ўдзельнікаў акцыі пратэсту былі прадстаўнікі правацэнтрысцкай і
праварадыкальнай апазіцыі.

 

Па маршруце праходжання антыўрадавай працэсіі ў Парыжы патрулявалі
каля паўтары тысячы паліцыянтаў і жандармаў. Інфармацыі аб інцыдэнтах не
паступала.

Болей навін