На славацкім тэлебачанні выйшаў рэпартаж пра візіт дэлегацыі БХД (відэа)

30 мая 2014 22:41  |  Свет

Славацкі
тэлеканал “Televízia LUX” зрабіў сюжэт пра візіт дэлегацыі Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі ў Славакію ў траўні.

 

 

Праглядзець відэа
можна на
сайце тэлеканалу
.

 

Нагадаем, у
сталіцы Славакіі Браціславе актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і
Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Славакіі правялі акцыю салідарнасці з
беларускімі палітвязнямі: як тымі, хто адбывае турэмнае зняволенне, так і тымі,
хто быў зняволены на час Чэмпіянату свету па хакеі.

 

Падчас свайго
візіту ў Славакію актывісты БХД мелі магчымасць паназіраць за правядзеннем
выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент, абмеркаваць са сваімі славацкімі калегамі
знешнепалітычную палітычную сітуацыю, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і
рэпрэсіі напярэдадні і падчас ЧС-2014 у Менску.

Болей навін