Бабруйскія дэмсілы прагаласавалі за санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека (фота)
30 чэрвеня 2014 г. на пасяджэнні
Рады дэмакратычных сіл Бабруйска і Бабруйскага рэгіёна прагучала прапанова
складаць спісы чыноўнікаў, – злосных парушальнікаў правоў чалавека – і затым
хадайнічаць перад міжнароднымі структурамі аб накладанні на іх пэўных санкцый.
Варта адзначыць, што правы
чалавека і абавязацельствы іх выконваць замацаваны ў розных міжнародных
пагадненнях, падпісаных нашай краінай. А міжнароднае заканадаўства, як вядома,
мае галоўнае значэнне (гэтая «юрыдычная іерархія” закладзена ў беларускіх
заканадаўчых актах). Логіка тут простая: той, хто парушае міжнароднае
заканадаўства, павінен пераследвацца па законе.
«Наша прапанова – стварыць
свой ”Народны кантроль”, адсочваць
дзеянні і ўчынкі чыноўнікаў і складаць спісы тых, хто рэпрэсуе грамадзянскую
супольнасць – палітычных і грамадскіх актывістаў, членаў
незалежных прафсаюзаў, праваабаронцаў і журналістаў», – сказала Таісія
Кабанчук, старшыня Магілёўскага абласнога аргкамітэта па стварэнні Партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” і адзін з ініцыятараў грамадскай ініцыятывы
“Народны кантроль” у Бабруйску.
Рада
прагаласавала за гэтую прапанову аднагалосна.