БХД распрацавала новыя антыалкагольныя прапановы да ўладаў (фота)
13-14 снежня ў Вільні адбыўся двухдзённы семінар у межах
кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” з удзелам прадстаўнікоў
галандскага ўніверстітэтуSaxion University of Applied Sciences іактывістаў
БХД і МХД з розных гарадоў Беларусі.
Падчас семінару кіраўніком кампаніі Вольгай Кавальковай былі
падведзеныя прамежкавыя
вынікі кампаніі, абмеркаваны новыя прапановы да ўладаў і запланавана
дзейнасць і акцыі на бліжэйшы час.
Прадстаўнікі галандскага ўніверстітэтуSaxion
University of Applied Sciences падчас сваіх прэзентацый падзяліліся з
актывістамі БХД досведам у барацьбе са злоўжываннем алкаголю і наркотыкаў у
Нідэрландах. З 1 студзеня 2014 года, дзякуючы шырокай кампаніі некалькіх
партый, у Нідэрландах быў павялічаны з 16 да 18 узрост, з якога можна набываць
і ужываць любы алкаголь (у тым ліку піва, віно і слабаалкагольныя напоі).
Нідэрланды знаходзяцца на 43 месцы па ужыванню алкаголі па дадзеных Сусветнай
арганізацыі аховы здароўя.