Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” у Браславе, Мёрах, Шаркаўшчыне, Глыбокім і Бягомлі (фота)
Пісьменнік, былы палітвязень і сустаршыня БХД Павал Севярынец правёў
прэзентацыі сваёй кнігі “Беларуская глыбіня” у Браславе, Мёрах,
Шаркаўшчыне, Глыбокім і Бягомлі.
“Беларуская глыбіня” – кніга, напісаная Севярынцам падчас ссылкі
за Плошчу 2010 года, складаецца з 84 эсэ, прысвечаных беларускай
гісторыі, асобам, нацыянальнай ідэі і духоўнасці.
Падчас сустрэчаў таксама абмяркоўваліся новая хваля беларусізацыі, праекты
“Беларускі Хрысціянскі Хіт” і “Народная Біблія”; з
актывістамі БХД адбыліся нарады адносна грамадска-палітычнай кампаніі 2015
года.