Задайце пытаньне кіраўніку кампаніі «Права выбару» Дзянісу Садоўскаму
У пятніцу, 9 кастрычніка, на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адкажа адзін з кіраўнікоў кампаніі назіраньня «Права выбару» Дзяніс Садоўскі.
Якія правы маюць назіральнікі? Як яны павінны сябе паводзіць, калі бачаць парушэньні? Ці прыслухоўваюцца міжнародныя структуры да высноваў беларускіх назіральнікаў?
Дзяніс Садоўскі нарадзіўся 11 чэрвеня 1983 году ў Менску. Хрысьціянін. Жанаты. Трое дзяцей. Адукацыя вышэйшая (эканаміст).
Быў адным з каардынатараў кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня (сакавік 2007 — травень 2008 году). У ходзе кампаніі больш за 50 тысяч чалавек падпісаліся за зьмены ў закон «Аб свабодзе сумленьня», які парушае правы хрысьціянаў Беларусі.
Быў адным з каардынатараў кампаніі «Народны кантроль», якая праводзіцца БХД.
Кандыдат у мясцовыя саветы дэпутатаў у 2007 і 2010 гг., кандыдат у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах у 2008 годзе і кіраўнік штабу кампаніі «Байкот» на парлямэнцкіх выбарах 2012 году. Намесьнік кіраўніка штабу Віталя Рымашэўскага на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.
Адказны сакратар аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Адзін з кіраўнікоў кампаніі назіраньня «Права выбару — 2015».