У Оршы пастароннія людзі прысутнічаюць на выбарчым участку (відэа)
Назіральнік кампаніі назірання “Права выбару-2015”, каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка, які назірае за выбарамі на выбарчым участку №26 у Оршы, зняў відэа аб тым, што на выбарчым участку знаходзяцца пастароннія асобы.
Учора з гэтай прычыны назіральнік пісаў скаргу, а сёння, 7 кастрычніка, у знак пацвярджэння сваіх словаў засняў відэа.