Віншуем Святлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміяй!
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміяй па літаратуры! Першай Нобелеўскай прэміяй, якую атрымаў грамадзянін Беларусі!
Гэтая ўзнагарода з’яўляецца годнай адзнакай творчасці спадарыні Алексіевіч і яе гуманістычных жыццёвых прынцыпаў.
Міжнароднае прызнанне беларускай пісьменніцы – гэта найгалаўнейшая падзея ў жыцці краіны прынамсі гэтага году. І ўжо дакладна больш важная за так званыя выбары.
Мы ўпэўненыя, што Нобелеўская ўзнагарода грамадзянкі Беларусі будзе спрыяць росту нацыянальнай самасвядомасці і згуртаванасці беларусаў.