Беларусы надзелі вышыванкі на форуме за дэмакратыю ў Страсбуры
Беларуская дэлегацыя бярэ ўдзел ва Ўсясьветным форуме за дэмакратыю, які адбываецца ў будынку Рады Эўропы ў Страсбуры.
Сярод беларускіх удзельнікаў — грамадзкія дзеячы, маладыя палітыкі і журналісты. Традыцыйна на форуме гучаць словы пра важнасьць свабоды і дэмакратыі ў сьвеце. Сёлета асаблівая ўвага зьвернутая на праблемы, зьвязаныя зь міграцыяй у Эўропе, бясьпеку эўрапейскіх краінаў і будучыню лібэральнай дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці ў Эўропе.
У межах беларускай прэзэнтацыі будзе паказаны фільм Андрэя Курэйчыка «ГараШ». Сам Андрэй таксама ў складзе беларускай дэлегацыі.
Дэлегацыя Беларусі вылучаецца сярод іншых сваімі вышыванкамі.
На фота Вольга Кавалькова, Тацяна Дзьмітрыева і Алена Луцковіч