У Менску прайшла акцыя па зборы подпісаў за якасную медыцыну (фота)
У Менску прадстаўнікі Сіньёрскай арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” разам з іншымі прадстаўнікамі БХД правялі акцыю па зборы подпісаў “За якасную медыцыну”. Акцыя праходзіла каля 5-й паліклінікі.
За гадзіну было сабрана каля 100 подпісаў. “Людзі актыўна падпісваліся. Усе падтрымліваюць нашу ініцыятыву і згодныя з ёй. Людзі абураныя чэргамі, адсутнасцю спецыялістаў”, – адзначыла лідар Сіньёрскай арганізацыі Наталля Маразевіч.
Таксама мінакам актывісты раздалі буклеты і кнігі пра Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю і кнігі БХД.