Андрэй Мельнікаў адзначыць свой юбілей турам па гарадах Беларусі
24 лістапада споўнілася 50 гадоў намесніку каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі БХД у Гомельскай вобласці, барду, літаратару Андрэю Мельнікаву.
З гэтай нагоды ён пачынае ў Беларусі серыю юбілейных вечарынаў-справаздачаў. У Менску такая вечарына пройдзе ў Арт-Сядзібе 8 снежня . Пачатак а 18:40.
БХД шчыра віншуе Андрэя Мельнікава з днём народзінаў і жадае яму Божага дабраславення, працягу плённай працы і новых выбітных дасягненняў. Жыве Беларусь!