У Бабруйску на вуліцах і ў паліклініках прайшла акцыя “За якасную медыцыну” (фота)
Бабруйск актыўна ўдзельнічае ў кампаніі хрысціянскіх дэмакратаў “За якасную медыцыну”. У межах яе на вуліцах і ў паліклініках адбылася акцыя, падчас якой людзям распавядалі пра кампанію і заклікалі падтрымаць яе.
Як адзначыў актывіст БХД Арсень Чыгір, людзі ахвотна ставілі подпісы ў падтрымку кампаніі, а таксама выказвалі свае пажаданні адносна паляпшэння якасці медыцынскага абслугоўвання непасрэдна ў Бабруйску.
Таксама актывісты наведалі дзве мясцовыя паліклінікі, дзе распавялі пра кампанію, пакінулі інфармацыю пра яе і запрасілі медыкаў на круглы стол па праблемах медыцыны, які мае прайсці неўзабаве. Супрацоўнікі паліклінік абяцалі падумаць над запрашэннем.