У Гародні сабралі 200 подпісаў за асфальтаванне закінутых вуліц
У Гародні сабралі 200 подпісаў за асфальтаванне закінутых вуліц у прыватным сектары ў раёне паміж вуліцай Паповіча і Фолюшам, у якіх заасфальтаваныя толькі кавалкі, што ляжаць каля галоўных магістраляў.
“І гэта толькі пачатак”, – адзначыў ініцыятар кампаніі, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Глеб Храпавіцкі.
Паводле яго, людзі вельмі добра падпісваюцца, бо іх вельмі хвалюе гэта пытанне.