Віталь Рымашэўскі: На практыцы сацыяльнай дзяржавы ў Беларусі даўно няма
Прапановы з боку дзяржаўных чыноўнікаў высокага рангу, хоць і ў адстаўцы, сведчаць, што іх кваліфікацыя не адпавядае займаемым пасадам. Так пракаментаваў прапанову былога міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва і сустаршыні праўладнага “Беларускага саюу жанчын” Антаніны Моравай па скарачэнні адпачынку па даглядзе за дзецьмі сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
“Прапанова гэтая абсалютна непісьменная. Сёння нельга не толькі скарачаць адпачынак па даглядзе за дзіцём, але і трэба распрацоўваць дадатковыя меры дапамогі маладым сем’ям і маладым бацькам”, – сказаў ён.
“На практыцы сацыяльнай дзяржавы ў Беларусі даўно няма. І многія льготы, якія маюць, напрыклад, шматдзетныя сем’і, застаюцца толькі на паперы. І заявы былога міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва сведчаць, што дзяржава надалей працягне ліквідаваць рэшткі сістэмы сацыяльнай падтрымкі”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.