Севярынца будуць судзіць за акцыю 24 лістапада
Сустаршыню аргкамітэта БХД Паўла Севярынца 7 снежня выклікаюць у суд Маскоўскага раёна Менску. Прычына – адміністрацыйная справа “за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі” 24 лістапада ў Менску.
Нагадаем, увечары 24 лістапада на праспэкце Незалежнасці прайшла акцыя, прысьвечаная 19-годдзю сумнавядомага рэфэрэндуму 1996 года, пасля якога Лукашэнка усталяваў у Беларусі рэжым аўтарытарнай дыктатуры.
“Напэўна, сістэма спадзяецца выправіць ахавае эканамічнае становішча праз штрафы ўдзельнікам пратэстных акцыяў, – кажа Павел Севярынец. – Як заўжды, ідэолагі памыліліся з разьлікамі. У панядзелак высветлім кошт “лібэралізацыі” і ступень маразму”.