У якой яме нашы грошы: МХД Магілёва пачынаюць акцыю за якасныя дарогі і тратуары
З 1 студзеня 2014 года ў Беларусі быў уведзены транспартны падатак. Усе сродкі, атрыманыя ад падатку, размяркоўваюцца наступным чынам: 50℅ паступае ў рэспубліканскі бюджэт, 50℅ у кансалідаваны бюджэт Мінска і іншых абласцей.
Актывісты аргкамітэта па стварэнні МХД ў Магілёве праверылі якасць дарог у Магілёве. Калі галоўныя дарогі падтрымліваюцца ў прыдатным для эксплуатацыі стане, то варта звярнуць на дарогу, вядучую да жылых дамоў, і ствараецца адчуванне, што там дарога – гэта толькі назва. Да прыкладу, з’езд на вуліцы Гогаля і Бялінскага, з’езд да жылых кварталах вуліца Крупскай 61.
Актывісты пагутарылі з жыхарамі бліжэйшых дамоў. “Такое адчуванне, што дарога, гэта толькі праспекты, з’язджаеш на дарогу да дома і падскокваеш на выбоінах. Калі адміністрацыя горада лічыць, што добрыя дарогі патрэбныя толькі на бачным месцы, дык мы, жыхары так не лічым”, – заявіла жыхарка аднаго з дамоў.
Між іншым, і тратуары пакідаюць жадаць лепшага, не толькі ў дварах, але і на цэнтральных вуліцах. Адзін з тратуараў па вуліцы Крупскай паміж Акадэміяй міліцыі і абласным ваенкаматам: на адной яго палове тратуара пакладзены новы асфальт, на іншай – ямы і друз.
«Гэта што мяжа паміж адной паловай горада і іншы? Між іншым, па тратуары шпацыруюць мамы з дзецьмі, ездзяць раварысты, а верагоднасць спатыкнуцца, або трапіць колам у выбоіну амаль 100℅. Вядома можна спаслацца на тое, што цяпер у горадзе вядуцца працы па рэканструкцыі Пушкінскага моста праз Дняпро, але што рабіць жыхарам іншых пералічаных вуліц? Некаторыя дарогі не рамантаваліся ўжо каля 3 гадоў. МХД зоймецца зборам подпісаў для падачы калектыўнага звароту. А таксама паспрабуе наладзіць кантакт з чыноўнікамі, адказнымі за правядзенне неабходных работ. Мы плацім падаткі, у тым ліку і за карыстанне дарогамі, а на дарогах ямы. У якой яме знікаюць нашы заплачаныя падаткі? Я спадзяюся, што мы атрымаем адказ на гэтае пытанне, і будзем дамагацца паляпшэнняў на дарогах», – адзначыў намеснік каардынатара аргкамітэта МХД па Магілёўскай вобласці Андрэй Бодзілеў.