Севярынец аштрафаваны на 9,45 млн рублёў за акцыю 14 сакавіка

07 красавіка 2016 09:33  |  Галоўныя навіны

Севярынец аштрафаваны на 9,45 млн рублёў за акцыю 14 сакавіка

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец 6 красавіка аштрафаваны судом Маскоўскага раёна Мінска на 45 базавых велічынь (9 млн. 450 тыс. рублёў) за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая адбылася 14 сакавіка ля будынка Міністэрства па падатках і зборах.

Севярынец паведаміў БелаПАН, што сам на судзе не прысутнічаў, пра рашэнне даведаўся па тэлефоне. У пратаколе за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў было напісана, што палітык крычаў на акцыі «Жыве Беларусь!» і «Працу!».

Сёння за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў судом Маскоўскага раёна Мінска на 15 базавых велічынь (3 млн. 150 тыс. рублёў) таксама быў аштрафаваны старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

БелаПАН

Болей навін