Сябры БХД дапамаглі прыбраць тэрыторыю нядзельнай школы ў Бабруйскім раёне (фота)
У Бабруйскім раёне сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на чале з Магілёўскім абласным каардынатарам Таісіяй Кабанчук і Маладых хрысціянскіх дэмакратаў на чале з бабруйскім лідарам МХД Арсенем Чыгіром правялі акцыю ў вёсцы Багушоўка.
Актывісты разам з мясцовымі жыхарамі на тэрыторыі нядзельнай школы мясцовага стараабрадніцкага прыходу прыбіралі і вывозілі смецце, прапалвалі грады, саджалі расліны, прыбівалі плінтусы – «рабілі ўсё, што казала бацюшка», адзначыла ў каментары прэсавай службе БХД Таісія Кабанчук.
«Школа была ў жудасным стане. Зараз у ёй ідзе рамонт», – падкрэсліла яна.