Чацвер, 18:00 – акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам каля “Валадаркі”
Стала вядома, што вядомы блогер, заснавальнік антыімперскага сайту 1863х Эдуард Пальчыс (Джон Сільвэр) у Менску, утрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага.
9 чэрвеня а 18.00 каля “Валадаркі” (Валадарскага, 2) адбудзецца акцыя “Свабоду Эдуарду Пальчысу!”.
Запрашаем далучацца.
Хто можа – пішыце лісты падтрымкі: Менск, 220050, Валадарскага 2, Пальчысу Эдуарду.