Таццяна Севярынец: сябры БХД сустракаюцца з выбаршчыкамі ўвесь час – не толькі падчас выбарчых кампаній (фота)
18 чэрвеня ў Віцебску адбыўся трэнінг для каманд прамоўцаў ад Правацэнтрысцкай кааліцыі, сябраў аркамітэту БХД Таццяны Севярынец і Алены Шабуні.
Падчас яго трэнеры Вольга Кавалькова і Марына Хоміч распавялі пра ўсе этапы выбарчай парламенцкай кампаніі, метады збору подпісаў, працы з выбаршчыкамі, адпрацавалі іх з сябрамі каманд.
Таццяна Севярынец распавяла пра межы акругаў, поспехі і праблемы кампаніі “За якасную медыцыну для ўсіх”. “Сябры аргкамітэту БХД сустракаюцца з выбаршчыкамі не толькі падчас выбарчых кампаній, але ўвесь час, дапамагаючы жыхарам Віцебска вырашаць значныя для горада пытанні, абуджаючы грамадскую актыўнасць”, – адзначыла яна.