Суд над Севярынцам 30 чэрвеня а 9:30
Сустаршыню БХД Паўла Севярынца будуць судзіць за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам каля СІЗА на вуліцы Валадарскага у чацвер, 30 чэрвеня а 9.30 у судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Раённы аддзел міліцыі Маскоўскага раёна Мінска абвінавачвае Севярынца ў тым, што ён арганізаваў і правёў каля СІЗА-1 Мінгарвыканкама “несанкцыянаваную акцыю”. Адміністрацыйная справа заведзеная паводле артыкула 23.34 частка 3 КоАП.
Нагадаем, 9 чэрвеня на заклік Паўла Севярынца сямёра актывістаў правялі ў Мінску акцыю салідарнасці з заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам (“Джонам Сільверам”), які зараз утрымліваецца ў турме.
Сёлета гэта ўжо сёмы адміністрацыйны суд над Севярынцам.