На рынку ў Баранавічах прайшоў правацэнтрысцкі пікет (фота)
10 ліпеня на рынку “Кааператыўны” ў Баранавічах актывісты Правацэнтрысцкай кааліцыі правялі сумесны пікет па зборы подпісаў у падтрымку апазіцыйных прамоўцаў падчас парламенцкай кампаніі.
Сярод удзельнікаў пікету былі лідары Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і руху «За свабоду» – Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і Юрась Губарэвіч.
Мінакі цікавіліся тым, што адбываецца, частка людзей аддавалі свае подпісы ў падтрымку, але былі і праціўнікі апазіцыйнай ініцыятывы.
Фота Intex-Press