Ключавыя ідэі хрысціянскай дэмакратыі
Хрысціянства. Дэмакратыя. Персаналізм
1. Хрысціянскія каштоўнасці – падмурак сумленнай палітыкі. Хрысціянства так ці інакш тычыцца ўсіх сфераў чалавечага жыцця, уключна з палітыкай – і менавіта яно ляжыць у падмурку заходняй цывілізацыі. Біблія змяшчае прынцыпы справядлівага кіравання і адказвае на ўсе пытанні, датычныя таго, як трэба будаваць жыццё ў чалавечай супольнасці.
2. Дэмакратыя. Існуе моцная сувязь паміж хрысціянскімі каштоўнасцямі і дэмакратыяй. Грамадзяне мусяць мець магчымасць легальным шляхам змяніць уладу і ўплываць на прыняццё рашэнняў, якія іх тычацца. Прававая дзяржава азначае падзел уладаў, плюралізм, свабоду слова, сумленныя выбары
3. Персаналізм. Кожны чалавек – унікальны вобраз і падабенства Божае. Асоба, а не безаблічны індывід ці калектыў – кропка прыкладання сілаў у практычнай палітыцы. Паводле Марытэна, не чалавек існуе для дзяржавы – а дзяржава існуе для чалавека.
З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Працяг будзе