31 студзеня – круглы стол “Спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі”
У аўторак 31 студзеня ў Менску па адрасе Шчорса 1а (гатэль “Камфорт”) пройдзе арганізаваны БХД круглы стол “Спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі!”.
На паседжанні выступяць прафесар, фізік, доктар тэхнічных навук Георгій Лепін, каардынатар антыядзерных акцыяў Мікалай Уласевіч, арганізатар кампаніі пратэсту супраць АЭС на Астравеччыне Іван Крук, прадстаўнікі грамадскасці з Астравеччыны і эксперты Беларускай антыядзернай кампаніі, кіраўнікі беларускіх дэмакратычных партыяў і рухаў. Запрошаныя прадстаўнікі амбасады Літвы.
Запланавана абмеркаванне захадаў дзеля спынення будаўніцтва Астравецкай АЭС і падпісанне выніковага дакументу.
Пачатак а 12:30. Уваход вольны. Запрашаем зацікаўленых і журналістаў.