Ядром БХД мы бачым уцаркоўленых вернікаў і сумленных прафесіяналаў
2.1.5. У сваёй грамадскай і палітычнай працы мы арыентуемся на сацыяльныя канцэпцыі хрысціянскіх канфесіяў як на крыніцу глыбокіх сутнасных адказаў на выклікі і праблемы сучаснасці.
2.1.6. Мы разумеем: замяніць дзясяткі тысячаў карумпаваных чыноўнікаў і кіраўнікоў у выніку змены ўлады павінны сумленныя і адказныя людзі – без гэтага рэформы асуджаныя на правал. Патэнцыял усеахопнага, ачышчальнага кадравага абнаўлення мы бачым найперш ва ўцаркоўленых верніках. Толькі праз асабісты прыклад актыўнага удзелу хрысціянаў-прафесіяналаў у палітычным і грамадскім жыцці краіны, нормы біблейскай этыкі могуць быць распаўсюджаны і прыняты ўсім грамадствам. Адпаведна, ядром партыі БХД мы бачым уцаркоўленых вернікаў і сумленных прафесіяналаў у сваіх сферах дзейнасці. Евангельская мараль з’яўляецца асновай для пабудовы ўнутрыпартыйных стасункаў і працы нашай партыі ў грамадстве.
2.1.7. У палітычнай дзейнасці мы лічым мэтазгодным спрыяць суверэнітэту Царквы. Гэты суверэнітэт стварае ўмовы, каб аўтарытэтны голас царкоўных супольнасцяў гучаў ясна ды дзейсна ў грамадстве.
З Праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015 года