Павал Севярынец: улада баіцца народу
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 17 лютага падчас выступу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску перад пачаткам Маршу абураных беларусаў заявіў, што ўлады баяцца беларусаў.
У якасці прыкладу гэтага ён прывёў затрыманне людзей, якія ехалі ў Менск з іншых рэгіёнаў.
“А мы з вамі баяцца не будзем”, – падкрэсліў сустаршыня БХД і заклікаў астатніх беларусаў, хто не выйшаў на марш, не баяцца таксама.