Дзяніс Садоўскі: За ўсё, што адбываецца ў краіне, адказны адзін чалавек
Адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і адзін з заяўнікаў Маршу недармаедаў у Менску Дзяніс Садоўскі перад пачаткам акцыі ў Менску 15 сакавіка заклікаў яе да салідарнасці і падтрымкі адно аднаго, у тым ліку і затрыманых удзельнікаў мінулых акцый пратэсту.
Ён адзначыў, што ўлады Беларусі ўвесь час парушаюць канстытуцыю, здезкваюцца з народу, завялі краіну ў палітычны і эканамічны тупік. “Але ў людзей у Драздах усё добра, яны працягваюць зарабляць грошы на нас. І прыдумалі новыя падаткі, каб абіраць нас да ніткі”, – падкрэсліў адказны сакратар БХД.
“За ўсё, што адбываецца ў краіне , адказны адзін чалавек, які называе сябе прэзідэнтам. Не дэкрэту № 3 – Лукашэнка, ухадзі!” – звярнуўся Дзяніс Садоўскі.
Ён таксама ад імя заяўнікаў акцыі даў уладам тэрмін да 25 сакавіка, каб цалкам адмяніць дэкрэт №3 і перастаць здзекавацца з людзей. “Інакш 25 сакавіка выйдзе ўся Беларусь”, – дадаў выступоўца.