Дзяніс Садоўскі: спадзяюся, што атрымаецца дамовіцца на супольны сцэнар 25 сакавіка
Улада ў Беларусі сарвалася з катушак, ладзіць арышты налева і направа. Так пракаментаваў арышты пасля Маршу недармаедаў у Менску адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.
Па яго падліках у акцыі 15 сакавіка ўзяло ўдзел каля 3 тыс. чалавек, сярод іх было шмат новых людзей. Многія з іх падыходзілі, пакідалі свае кантакты і пыталіся, чым можна дапамагчы, адзначыў адказны сакратар БХД.
“Наперадзе нас чакае галоўная акцыя – 25 сакавіка. Тым, хто быў сёння велізарны дзякуй, асабліва тым, хто дапамагаў і выступаў. Тыя, хто не прыйшоў, спадзяюся, што вы ўсе будзеце 25 сакавіка. Як і тыя, хто быў на сённяшняй акцыі”, – дадаў Дзяніс Садоўскі.
Ён выказаў спадзеў, што атрымаецца дамовіцца з іншымі арганізацыямі на супольны сцэнар 25 сакавіка.