Заяўнікаў Дня Волі зноў клічуць у Менгарвыканкам
Заяўнікаў акцыі на Дзень Волі зноў выклікаюць у Менгарвыканкам, хаця 20 сакавіка ўлады самі адмянілі прызначаную сустрэчу. Сустрэча мае адбыцца 22 сакавіка а 15:00.
Пры гэтым арганізатары дагэтуль не атрымалі адказ ад уладаў, хаця па законе павінны былі яго мець яшчэ 20 сакавіка.
“Сёння а 16:00 мы правядзем сустрэчу, на якой будзем прымаць рашэнне пра фармат акцыі незалежна ад таго, якія будуць вынікі размовы заўтра”, – адзначыў адзін з заяўнікаў, адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.