У Гародні сёння зноў судзяць актывістаў БХД
У Гародні 23 сакавіка праходзяць чарговыя суды над актывістамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Мікалаем Салянікам і Антонам Вайцехавым за мясцовы Марш недармаедаў 15 сакавіка.
Іх разам з іншымі мясцовымі актывістамі вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), паведамляе “Вясна”.
Разглядае справы суд Ленінскага раёна Гародні.