У Бабруйску знікла Таісія Кабанчук
23 сакавіка да каардынатаркі бабруйскай філіі БХД Таісіі Кабанчук супрацоўнікі міліцыі працяглы час хацелі патрапіць у кватэру.
Калі дадому да Кабанчук пад’ехалі праваабаронцы – яе тэлефон ужо не адказваў. Не было каля дома і супрацоўнікаў міліцыі.
“І каля дома нікога няма і у кватэры дамафон ніхто не здымае. Апошняе што ведаем, што прыходзіу капітан выклікаць на апытанне” – паведамляюць з Бабруйску.