Паўлу Севярынцу могуць вынесці новы прысуд
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які быў асуджаны раніцай 31 сакавіка на 10 сутак за абарону Курапатаў, а ўвечары таго ж дня затрыманы за салідарнасць з затрыманымі КДБ, могуць зноў судзіць.
“Хутчэй за ўсё яго вечаровае затрыманне не мае дачынення да ранішняга прысуду ў 10 сутак, і значыць у панядзелак яшчэ адзін суд”, – падкрэсліла жонка палітыка Вольга Севярынец.
Зараз палітык знаходзіцца на Акрэсціна.