У Бабруйску пройдзе дазволены мітынг за правы і свабоды грамадзян
Бабруйскія ўлады дазволілі
мясцовым дэмакратычным актывістам правядзенне мітынгу 9 красавіка. Пра гэта
паведаміла каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай
вобласці Таісія Кабанчук.
Мітынг пачнецца 9
красавіка а 12:00 па адрасе вуліца Урыцкага, 76А (стадыён фабрыкі
“Славянка”). Яго мэта – абароны каштоўнасцяў правоў і свабод
грамадзян.
Заяўнік акцыі –
прадстаўніца прафсаюзу РЭП Галіна Смірнова.