Паўлу Севярынцу вынеслі новы прысуд
Сустаршыню
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца7 красавіка асудзілі за акцыю салідарнасці ля КДБ
увечары 31 сакавіка. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла яму штраф у 50 базавых
велічынь (1150 рублёў).
Як паведаміла
жонка палітыка Вольга Севярынец, асудзілі яго раніцай у Цэнтральным судзе, без
папярэджанняў, у экстранным парадку выклікаўшы адваката.
Нагадаем, што ў
дачыненні сустаршыні БХД таксама распачатая справа за тое, што ён 30 сакавіка сустракаў
людзей з ЦІП на Акрэсціна. Апроч таго, Павел Севярынец не выключае і новых
справаў за Курапаты.
Калі нічога новага не адбудзецца, то яго мусяць вызваліць 10 красавіка а 19:00.