Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху будзе збіраць подпісы за заяўлены маршрут акцыі

11 красавіка 2017 15:24  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху будзе збіраць подпісы за заяўлены маршрут акцыі

 

Аргкамiтэт Чарнобыльскага Шляху-2017 вырашыў збiраць подпiсы пад зваротам да Менгарвыкама з патрабаваннем
зацвердзiць замоўлены маршрут
акцыі: збор i мiтынг а 18:00-19:00 ля Опернага тэатра, а затым
шэсце да Чарнобыльскай каплiцы,
дзе з 20:00 да 20:30 адбудзецца ўскладанне кветак.

“25 сакавіка
Менгарвыканкам фактычна сарваў акцыю, парушыўшы заканадаўства, калі даў дазвол
фактычна за дзень да яе. Апроч таго, яны па-валюнтарысцку змянілі час і месца
збору, чым дэзарыентавалі людзей. Каб гэта не паўтарылася, мы створым петыцыю і
папросім грамадзян падтрымаць заяўлены маршрут”, – паведаміў сустаршыня
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго, яшчэ
адна прычына збору подпісаў у тым, што ўлады трактуюць распаўсюд інфармацыі пра
запланаваную акцыю як парушэнне заканадаўства. “У дадзеным выпадку мы абыходзім
гэта тым, што ніхто не забараняе збіраць подпісы ў падтрымку, і такім чынам мы
распаўсюджваем інфармацыю пра акцыю сярод грамадзян і адначасова аказваем
грамадскі ціск на ўладу, каб яны выконвалі закон”, – дадаў ён.

Болей навін