Ад опэрнага тэатру да чарнобыльскай капліцы, — агучаны плянаваны маршрут Чарнобыльскага шляху-2017

13 красавіка 2017 14:50  |  Галоўныя навіны

Ад опэрнага тэатру да чарнобыльскай капліцы, — агучаны плянаваны маршрут Чарнобыльскага шляху-2017

 

Арганізацыйны
камітэт традыцыйнай акцыі апазыцыі ўгадавіну аварыі наЧАЭС
напрэсавай канфэрэнцыі ўМенску абвясьціў свае пляны.

Прадстаўнік
«Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал
Севярынец
, у прыватнасьці, паведаміў, што ўдзельнікі
аргкамітэту Чарнобыльскага шляху 26 красавіка прапануюць наступную праграму
дзеяньняў: збор а 18 гадзіне ля будынка опэрнага тэатру ў Менску, дзе цягам
гадзіны адбудзецца мітынг, пасьля шэсьце вуліцай Багдановіча да Чарнобыльскай
капліцы на плошчы Бангалор, дзе людзі ўскладуць кветкі і запаляць зьнічкі.

Галоўнымі лёзунгамі акцыі, якая плянуецца на 26-га красавіка,
прадстаўнікі аргкамітэту назвалі «„Не” — будаўніцтву Астравецкай АЭС» і «„Не” —
палітычнаму Чарнобылю».

«Пад „палітычным Чарнобылем,— патлумачыў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч,— мы
маем на ўвазе тую кампанія, якую ўлады разьвязалі супраць беларускіх патрыётаў,
арыштаваных у справе «Белага легіёну». І калі да 26-га красавіка гэтых людзей
ня вызваляць з засьценкаў КДБ, то іхныя партрэты будуць на чарнобыльскай
дэманстрацыі».

«Спроба
забараніць альбо разагнаць Чарнобыльскі шлях будзе азначаць абвяшчэньне вайны
ўласнаму народу», — заявіў сёньня на пасяджэньні аргкамітэту правядзеньня Чарнобыльскага
шляху Павал Севярынец.

Тацяна Караткевіч, Генадзь Казлоў ды іншыя ўдзельнікі аргкамітэту адзначылі, што
чарнобыльская трагедыя адчувальна ўдарыла па насельніцтве Беларусі і фактычна
па яе будучыні.

“Таму
так важна правесьці мірную масавую акцыю і нагадаць пра тую небясьпеку, якая
павісьне над Беларусьсю ў выпадку пабудовы Астравецкай АЭС”,— заявіла Тацяна Караткевіч.

Радыё Свабода

Болей навін