Паўла Севярынца аштрафавалі на 1150 рублёў за акцыю 17 лютага
Суд Фрунзенскага раёна Менску аштрафаваў сустаршыню
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў
(1150 рублёў) за “актыўны ўдзел” у Маршы абураных беларусаў у Менску
17 лютага.
Суддзя Лішчук вынес пастанову, дзе сцвярджае, што
“Севярынец не з’явіўся ў суд, а значыць, злоўжывае сваімі працэсуальнымі
правамі” – хаця на момант суда сустаршыня БХД знаходзіўся пад
адміністрацыйным арыштам.
Віна Севярынца сфармуляваная так: актыўна ўдзельнічаў у
мітынгу, звяртаўся да грамадзянаў праз гукавую апаратуру і выкрыкваў “Жыве
Беларусь!”
На працягу апошняга года Павел Севярынец атрымаў ужо 19
штрафаў і двойчы быў арыштаваны – на 10 і 15 сутак.