Заўнікаў Чарнобыльскага шляху запрасілі ў Менгарвыканкам
Заяўнікаў
Чарнобыльскага шляху запрасілі ў Менгарвыканкам у панядзелак 17 красавіка а
14:00 для абмеркавання пададзенай заяўкі.
“Мы будзем настойваць на тым маршруце і на тым часе, які
падаваў аргкамітэт, бо лічым іх годнымі для той даты, і тых тэм, якія заяўленыя”,
– адзначыў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.
Нагадаем, што ўдзельнікі аргкамітэту Чарнобыльскага шляху 26
красавіка прапануюць наступную праграму дзеянняў: збор а 18 гадзіне ля будынка
опернага тэатру ў Менску, дзе цягам гадзіны адбудзецца мітынг, пасля шэсце
вуліцай Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы на плошчы Бангалор, дзе людзі
ўскладуць кветкі і запаляць знічкі.