Улады дазволілі “Чарнобыльскі шлях”, збор у будні дзень прызначылі на 14.00

18 красавіка 2017 07:47  |  Галоўныя навіны

Улады дазволілі “Чарнобыльскі шлях”, збор у будні дзень прызначылі на 14.00

 

Мінскія ўлады дазволілі правесці 26 красавіка вулічную акцыю
“Чарнобыльскі шлях-2017”, збор у будні дзень чыноўнікі прызначылі на 14.00 на пляцоўцы
каля Акадэміі навук. Адтуль удзельнікі шэсця ў 14.30 рушаць па ходніках на
плошчу Бангалор, дзе з 16.00 да 16.30 адбудзецца мітынг. Пра гэта ў Facebook напісаў сябра аргкамітэта па стварэнні партыі
БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Як
паведамляла Еўрарадыё
, заяўнікі хацелі сёлета правесці людзей па
новым маршруце. Яны планавалі сабраць людзей у 18.30 каля каля Тэатру оперы і
балету і прайсці па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы. Там а
20-й гадзіне збіраліся ўскласці кветкі і запаліць знічы. Аднак Мінгарвыканкам
гэты сцэнар “Чарнобыльскага шляху” не ўхваліў.

У
аргкамітэт па правядзенні вулічнай акцыі на ўгодкі чарнобыльскай катастрофы
ўваходзяць прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, Партыі БНФ, руху
“За Свабоду”, кампаніі “Гавары праўду”, партыі “Зялёныя”.

Еўрарадыё

Болей навін