Павел Севярынец: бел-чырвона-белыя колеры – колеры трыумфу хрысціянства (відэа)

20 красавіка 2017 09:35  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец: бел-чырвона-белыя колеры – колеры трыумфу хрысціянства (відэа)

 

У сваім новым, велікодным,
відэазвароце сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец
разважае над тым, чаму менавіта бел-чырвона-белы сцяг з’яўляецца нацыянальным
сцягам беларусаў і якое дачыненне ён мае да хрысціянства.

 

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Добры дзень, дарагія сябры!

Мяне завуць Павел Севярынец. Я прадстаўляю
“Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю”. І сёння мы з вамі пагаворым пра адзін з
самых яркіх сімвалаў Уваскрасення наша Госпада і Збаўцы Ісуса Хрыста – пра
бел-чырвона-белы сцяг.

Камусьці дзіўна чуць, што беларускі нацыянальны
бел-чырвона-белы сцяг гэта і ёсць сімвал Уваскрасення. Але вось ужо дзве тысячы
гадоў менавіта спалучэнне белага, чырвонага і белага азначае перамогу Ісуса
Хрыста над смерцю. У Палестыне дзве тысячы гадоў таму быў звычай хаваць
нябожчыкаў загарнуўшы іх у льняную палатніну і калі цела ўкрыжаванага Ісуса,
скрываўленае пасля бічавання, пасля пакутаў было, загорнутае ў белую палатніну,
дык пасля Уваскрасення менавіта яна – бель з паласою крыві – стала сімвалам
перамогі над смерцю. Менавіта гэтая Турынская плашчаніца ёсць навукова
даказаным сведчаннем Уваскрасення Ісуса Хрыста. Многія каталікі бачылі копіі
гэтай плашчаніцы, якія падарожнічаюць па храмах, а многія праваслаўныя
звяртаюць увагу на бел-чырвона-белую паласу на рызах іерархаў. Многія вернікі
рускай праваслаўнай царквы знаёмыя з гербам РПЦ, на якім бел-чырвона-белая
стужка на відным месцы. Ну і, канечне ж, пілігрымы ведаюць белы сцяг з чырвоным
крыжам, якія таксама азначае перамогу Хрыста над смерцю. На многіх хрысціянскіх
паштоўках белы сцяг, альбо белы сцяг з чырвоным крыжом як раз і сімвалізуе і
Хрыста, і хрысціянства.

Больш таго за некалькі стагоддзяў, якія азначалі
трыумф у хрысціянстве і распаўсюд яго па тагачасным свеце, менавіта асноватворны
белы сцяг з чырвоным крыжам стаў своеасаблівым знакам хрысціянства. На
ускраінах хрысціянскага свету гэты сцяг паказваў – тут пачынаецца свет тых, хто
верыць у Ісуса Хрыста, як свайго Збаўцу.

Такім чынам, ангельскі нацыянальны сцяг гэта белы
з чырвоным крыжам, накладзены на яго шатландскі і ірландскі сцягі даюць “Юніан джэк”.
Мы ведаем пра грузінскі сцяг таксама белы з чырвонымі крыжамі. Мы ведаем сцягі
Даніі, Швецыі, Ісландыі, Швейцарыі, Нарвегіі, якія з’яўляюцца рознымі
колеравымі камбінацыямі таго ж самага асноватворнага сцягу Хрыста. Ну і,
канечне, самы просты сцяг Хрыста, самы просты сімвал – бел-чырвона-белая
палатніна, якая дасталася нам, беларусам, як нацыянальны сімвал.

Яшчэ некалькі стагоддзяў таму ў бітвах: бітве пад
Грунвальдам, бітве пад Оршай, мы бачым гэтыя белыя сцягі з чырвоным крыжам, мы
бачым бел-чырвона-белыя какарды ў беларускага гусарскага палка, створанага пры
Аляксандры І і такія самыя бел-чырвона-белыя колеры ў ліцвінскіх палкоў, якія
змагаліся на баку Напалеона. Іншымі словамі, вось ужо некалькі стагоддзяў
Вялікае княства літоўскае, а пасля і Беларусь скразяць, праменяць вось гэтым
самым – бел-чырвона-белым сцягам.

У 1917 годзе Клаўдзій Душ-Душэўскі прапанаваў бел-чырвона-белы
сцяг, як нацыянальны сімвал для беларусаў усяго свету, і з тых пор гэты сцяг
стаў афіцыйным сімвалам беларускага нацыянальнага руху.

Бел-чырвона-белыя сцягі лунаюць зараз на
дэманстрацыях, на святах, якія праводзіць беларускі рух, пад бел-чырвона-белымі
сцягамі адзначае святы беларуская эміграцыя і шмат у якіх прыходах за межамі
Беларусі і ўнутры Беларусі вось гэты сцяг Уваскрасення, у тым ці іншым выглядзе,
свеціць, зьзяе і сцвярджае перамогу Хрыста над сіламі зла. Таму, дарагія сябры,
не будзем думаць быццам гэта знак палітыка, быццам гэта знак нацыянальнага
супраціву. Гэты сцяг, гэты знак значна глыбейшы – гэта знак перамогі дабра над
злом, гэта знак хрысціянскай веры, гэта знак святла.

Калі хтосьці скажа вам, што ў час вайны гэты сцяг
выкарыстоўвалі калабаранты, дык давайце задумаемся – няўжо крыжы на брані
нямецкіх танкаў перакрэслілі альбо зганьбілі крыж Іісуса Хрыста.

Дарагія сябры, будзем уздымаць гэты сцяг як знак
Уваскрасення.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Болей навін